Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады.
Пра гэта паведамляе газета «Народная воля» са спасылкай на заснавальніка прэміі Юрыя Цыбіна і прадзюсара ды рэжысёра Сяргея Ісакава. Паводле іх слоў, прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на афіцыйным youtube-канале «Рок-Каранацыі». Месца правядзення прэміі вызначаецца.
Да адраджэння «Рок-каранацыі» Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ўжо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года.[/vc_column_text]