Рэжым узмоцненага кантролю ў Баранавічах. ФОТА


З 25 красавіка на ўездзе ў Баранавічы, а таксама на вакзале гораду міліцыя і медыкі праводзяць узмоцнены кантроль прыезджых, выбарачна мераюць тэмпературу. Прафілактычныя і дэзынфекцыйныя захады накіраваныя на тое, каб перадухіліць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў.

На ўездзе ў Баранавічы, 25 красавіка 2020 г.
Фота: АШ / «Белсат»
Супрацоўнікі міліцыі і медыкі выбарачна правяраюць тэмпературу.
Фота: АШ / «Белсат»
Супрацоўнікі міліцыі і медыкі выбарачна правяраюць тэмпературу.
Фота: АШ / «Белсат»

На ўездах у горад дзяжураць супрацоўнікі ДАІ і медыкі. Іхная задача – не пусціць у горад хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Яшчэ адна мэта – перадухіліць рух людзей, якія мусяць заставацца ў самаізаляцыі пасля кантактаў з хворымі на COVID-19. Дзень таму Баранавіцкі гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале звярнуўся да жыхароў рэгіёну з просьбаю ўстрымацца ад наведвання могілак ды месцаў масавага збору людзей, адкласці паездкі да сваякоў, якія жывуць у іншых рэгіёнах. Па магчымасці, не карыстацца грамадскім транспартам, абавязкова выконваць рэкамендаваныя захады прафілактыкі.

Баранавічы, 25 красавіка 2020 г.
Фота: АШ / «Белсат»
Міліцыянты спраўджваюць дакументы ў пасажыраў чыгункі.
Фота: АШ / «Белсат»
Вакзальныя касы.
Фота: АШ / «Белсат»
Захады супраць распаўсюджвання інфекцыі.
Фота: АШ / «Белсат»

Меры, якія ўвёў гарвыканкам, будуць дзеяць да 28 красавіка.

Аляксандр Швед

Стужка навінаў