Reuters: Расея рыхтуе маштабную кібератаку на Украіну


Амерыканская кампанія Cisco Systems Inc папярэджвае, што расейскія хакеры заразілі вірусамі не менш за паўмільёна маршрутызатараў ды прыладаў захоўвання дадзеных у дзясятках краінаў у межах падрыхтоўкі масавай кібератакі на Украіну.

Паводле Cisco, вірусная праграма VPNFilter выкарыстоўвае тыя ж коды, якія раней былі заўважаны і кібернападах, што заходнія краіны прыпісваюць Маскве. Праграма можа выкарыстоўвацца для шпіянажу і разбурэння інтэрнэт-камунікацыяў.

Пра падрыхтоўку кібернападу з боку Расеі заяўляюць і ўкраінскія спецслужбы. СБУ таксама сцвярджае, што праз вірусную праграму VPNFilter расейскія хакеры збіраюцца атакаваць дзяржаўныя структуры і прыватныя кампаніі Украіны. Мэта Расеі, паводле СБУ, – дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіна напярэдадні фіналу Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе ў Кіеве 26 траўня.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў