Рэспубліканскія алімпіяды сёлета пройдуць толькі для 11 класаў


Гэтак Міністэрства адукацыі спрабуе мінімізаваць рызыкі для здароўя абітурыентаў.

Рэспубліканскія алімпіяды па 18 прадметах пройдуць з 11 па 14 траўня. Аднак браць у іх удзел будуць толькі выпускнікі школ. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі ў сваім Telegram-канале.

«Каб мінімізаваць рызыкі для здароўя навучэнцаў з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі і захаваць ільготы для пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды пры залічэнні ў ВНУ, заключны этап будзе праводзіцца толькі для навучэнцаў 11-ых класаў», – гаворыцца ў абвестцы.

Вучні 8-10 класаў, якія прайшлі ў фінальны этап алімпіяды сёлета, правераць свае веды ўжо ў наступным годзе. Зараз Міністэрства адукацыі распрацоўвае такую магчымасць.

Раней заключны этап алімпіяды было запланавана правесці з 30 сакавіка па 4 красавіка. Аднак праз пандэмію было вырашана перанесці яго на больш позні тэрмін.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў