Рэктар БДУ заклікаў студэнтаў і выкладчыкаў не выязджаць за межы Менску

Рэктар БДУ Андрэй Кароль апублікаваў відэазварот да студэнтаў, выкладчыкаў і працаўнікоў універсітэту, дзе заклікаў максімальна скараціць перасоўванне ды забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне.

Андрэй Кароль адзначае, што «здароўе кожнага з нас – гэта бясспрэчны прыярытэт для БДУ». Рэктар звярнуўся да кожнага студэнта, выкладчыка і працаўніка БДУ з заклікам «забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне і не выязджаць за межы Менску».

«Гэта досыць простае дзеянне істотна павысіць узровень бяспекі для вас, вашых родных і блізкіх. У той жа час, дадзеная мера дапаможа нашым лекарам і медычным работнікам утрымліваць сітуацыю пад кантролем», – адзначыў ён.

Андрэй Кароль заявіў, што «гарантуе захаванне бесперапыннасці і якасці адукацыйнага працэсу, забяспечваючы бяспеку працы і вучобы». «Мы актыўна распрацоўваем і выкарыстоўваем інфармацыйныя рэсурсы, асвойваем і развіваем сучасныя адукацыйныя падыходы», – дадаў рэктар.

Студэнтаў БНТУ, якія пражываюць у інтэрнаце, афіцыйна перавялі ў рэжым самаізаляцыі

ІІ belsat.eu

Hавiны