Рэйтынг даверу Пуціну ўпаў да мінімуму за 13 гадоў

Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытання наконт таго, каму з палітыкаў расейцы маглі б даверыць вырашэнне важных дзяржаўных пытанняў. Паводле іх, толькі 31,7 % рэспандэнтаў заявілі пра давер прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што ёсць мінімумам са студзеня 2006 года.

Год таму, у траўні 2018 года, рэйтынг даверу Пуціну складаў 47,4 % рэспандэнтаў. Яго рэйтынг падае з чэрвеня 2018 года пасля абвяшчэння пра павышэнне пенсійнага ўзросту.

Наступнае шоу пра Гітлера? Брытанцы раскрытыкавалі праграму пра Пуціна

Тым не менш, Пуціну расейцы давяраюць больш, чым любому іншаму палітыку. У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі міністр абароны Сяргей Шайгу (14,8 %), кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў (13 %), лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі (8,8 %), прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў (7,3 %). Рэйтынг даверу апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага – 1,5 %.

Ухваляюць дзейнасць Пуціна 65,8 % рэспандэнтаў.

МГ belsat.eu

Hавiны