Рэчыца: як з Міцкевіча – паэта, зрабілі Міцкевіча – бальшавіка і чэкіста


Гарадскія ўлады спрытна перайменавалі адну з вуліц гораду.

Мясцовыя савет дэпутатаў прыняў рашэнне па гэтым пытанні 26 сакавіка, але толькі сёння афіцыйна апублікавана паведамленне на ўрадавым партале прававой інфармацыі. Згодна з паведамленнем вуліца Адама Міцкевіча, а таксама прылеглы завулак Адама Міцкевіча атрымалі назву вуліца і завулак Яўгена Міцкевіча.

Вуліца, якая мела імя паэта, заменена такім чынам на вуліцу ў гонар савецкага шпіёна і чэкіста. Міцкевіч, які нарадзіўся ў 1893 годзе ў ваколіцах Роўна, што ва Украіне, «паслужыў» Беларусі і Рэчыцы тым, што пасля бальшавіцкага перавароту быў камісарам у гэтым горадзе, а пазней камісарам рэчыцкага павету.

Як адзначыў журналіст з Горадні і актывіста Саюзу палякаў у Беларусі Андрэй Пачобут, Яўген Міцкевіч мае «польскую» карту ў сваім жыцці : ён распачаў кар’еру ў змаганні корпусам генерала Даўбор-Мусніцкага, а пазней ужо як камандзір палка пайшоў з Чырвонай Арміяй на Варшаву.

Аднак галоўным чынам сваю карʼер ён рабіў у ГПУ – працаваў у якасці савецкага «шпіёна-нелегала» у Нямеччыне, Італіі, Вялікай Брытаніі, ЗША і Кітаі. Пазней ён стаў кіраўніком нелегальнай рэзідэнтуры НКВД, а пасля кіраўніком кафедры ў школе выведкі КДБ. Служба вонкавай выведкі Расеі нават прысвяціла яму на сваім партале цэлую старонку.

крыніца svr.gov.ru

Рашэннем пра ўшанаванне савецкага шпіёна ўлады Рэчыцы вярнулі мясцовыя назвы з савецкіх часоў. І гэтак жа раней аналагічна адмовіліся ад савецкай назвы. Пасля атрымання незалежнасці і ў перыяд лібералізацыі вуліца і завулак было вырашана назваць у гонар Адама Міцкевіча, а цяпер ізноў вырашана адзначыць постаць бальшавіцкага камісара і чэкіста.

Меркаванні
Міцкевіч як аб’яднальнік
2018.12.24 12:32

cez/belsat.eu

Стужка навінаў