Recha віншуе слухачоў са 101-мі ўгодкамі БНР сінглам «Skaryna»


Да 101 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі гурт Recha падрыхтаваў адмысловы падарунак сваім прыхільнікам.

Каманда прадставіла «Хвалі любові» (кампазіцыю, якую спявалі на адборы Еўрабачання) і песню «Скарына» – гісторыю пра тутэйшага рызыканта, супер-героя, які рушыў да мэты насуперак ныццю, цемрашалам, акалічнасцям.

Бліжэйшыя канцэрты Recha:

30/03 – акустыка ў карчме Жаваны Крот, Зыбіцкая 6.

21/04 – канцэрт-прэзентацыя альбому «Žyvak» рок-клуб TNT, Рэвалюцыйная 9.

belsat.eu

Стужка навінаў