Рэальная колькасць людзей на пратэсце супраць бруднага заводу ў Берасці. Відэафакт


 

29-га красавіка на сцэне “Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў” адбыўся дазволены ўладамі Берасця мітынг супраць будаўніцтва заводу.

Па розных ацэнках на мітынгу сабраліся ад 800 да 2500 тысячаў чалавек.

Пад Берасцем кітайская кампанія хуткімі тэмпамі будуе акумулятарны завод. Праца заводу можа нанесці моцную шкоду здароўю людзей праз выкіды свінцу ў радыусе 30 кіламетраў.

Свінцовы пыл ад вытворчасці спрыяе з’яўленню шматлікіх сурʼёзных захворванняў, у тым ліку ракавых.

А колькі на ваш погляд прыйшло людзей? Пішыце ў каментарах.

ГВ, «Белсат»

Стужка навінаў