РБК: 30 дарожных мапаў узгаднілі, 31-ю адклалі мінімум да 2023 года


Абмеркаванне 31-й дарожнай мапы па інтэграцыі Беларусі і Расеі адбудзецца пасля рэалізацыі 30 астатніх мапаў – то бок не раней за 2023 год. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што ўзгоднены ўсе мапы, акрамя адной, але і без яе ўзгаднення можна пачынаць рэалізацыю астатніх 30 мапаў. Падпісанне 31-й мапы адкладзена.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 24 снежня распавёў у інтэрвʼю «Эхо Москвы», што 31-я інтэграцыйная мапа – гэта план будаўніцтва наднацыянальных органаў (у тым ліку парламенту і, імаверна, увядзення пасады прэзідэнта Саюзнай дзяржавы).

Крыніцы РБК, знаёмыя з перамовамі Масквы і Менску, сцвярджаюць, што аб стварэнні наднацыянальных органаў «на дадзеным этапе» гаворкі не вядзецца. Як мінімум праз тэрмін рэалізацыі прапановаў: самы кароткі тэрмін выканання самых простых дарожных мапаў – 2021 год. На іншыя прадугледжана яшчэ больш часу: скончыць да 2023 годзе ці нават да 2024-му. Таму перспектыва стварэння наднацыянальных органаў або адзінага эмісійнага цэнтру вельмі далёкая.

Аб’ектыў
31-ая лішняя: Лукашэнка пакуль адмовіўся падпісваць суверэнітэтабойчую «дарожную мапу»
2019.12.24 21:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў