Нагадаем, што вечарам 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць раварыстаў – удзельнікаў роварнага заезду «Крытычная маса».
29 красавіка каля 35 чалавек сабралася каля Опернага тэатру, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць пра правы раварыстаў на дарозе. На месцы збору былі заўважаныя 10 міліцыянтаў у цывільным, чатыры АМАПаўцы.
Ужо на дарозе раварыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку і назіральніка БХК. Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, наносілі ім удары ў жываты і па тварах.
Чытайце таксама >>> У Менску міліцыя схапіла ўдзельнікаў велапрабегу, білі па тварах і ў жываты
Два затрыманыя ў Менску раварысты могуць трапіць у турму. Пра гэта інфармуе група «УКантакце» «Наша справа». Справы могуць завесці па крымінальным артыкуле «Злоснае хуліганства». Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.