Раварыст-мэм распавёў пра сябе, АМАП і поўныя казематы на Акрэсціна

Затрыманне Мікіты Анісковіча. Фота: Уладзь Грыдзін / svaboda.org

Адным з найбольш вядомых кадраў з апошняга пікету па збору подпісаў 19 чэрвеня ў Менску каля Белдзяржфілармоніі стала затрыманне амапаўцамі раварыста. Пра тое, як гэта было, ён сам распавёў у сваім Instagram.

Мікіта Анісковіч кажа, што. калі пад’язджаў да Плошчы Якуба Коласа, яна ўжо ўся была ачэпленая АМАПам.

«Працаўнік АМАПу мне спакойна так кажа: тут прайсці і праехаць нельга. Я кажу: «Добра». І на секундачку задумаўся, ацэньваючы абстаноўку. У той самы момант вакол мяне сем-восем-дзевяць – не ведаю, колькі там чалавек – узнікла супрацоўнікаў АМАПу і [людзей] ў цывільным. І адзін кажа: «Гэты малады чалавек праследуе з намі ў зялёненькую машынку». І толькі я набраў паветра, каб спытаць, навошта, як адчуваю, што ўзношуся да нябёсаў», – усміхаецца раварыст.

Opublikowany przez Чай з малинавым варэннем Sobota, 20 czerwca 2020

Разам з роварам яго панеслі ў аўтазак. Мікіта Анісковіч кажа, што не супраціўляўся, але яго пасля ўсё адно абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам. У аўтазаку адзін з міліцыянтаў схапіў яго за шыю і пацягнуў па падлозе. У гэты момант трое іншых білі затрыманага.

«Не моцна, але непрыемна», – заявіў ён.

Пасля яго, назваўшы фашыстам, прыціснулі роварам. Праз 20 хвілін, калі ў аўтазак зацягнулі яшчэ чатырох чалавек, машына паехала ў РУУС Савецкага раёну.

Там затрыманых паставілі тварам да сцяны з рукамі за спінай. Так сем чалавек стаялі чатыры гадзіны, да апоўначы. У пратаколе раварыста абвінавацілі ў тым, што ён актыўна ўдзельнічаў у мітынгу і крычаў «Стоп, таракан!». Ён напісаў сваю нязгоду з гэтым. Пасля затрыманых павезлі на Акрэсціна, дзе «зусім іншыя норавы – ні спытаць, ні пажартаваць».

Мэм, які параўноўвае затрыманне Анісковіча з карцінай Марка Шагала

У камеры іх было шэсць чалавек, спалі на голых дошках без матрацаў і коўдраў. Агулам, паводле раварыста, на Акрэсціна людзей было «поўныя казематы».

Суд праходзіў па Skype праз тры дні – 22 чэрвеня. Ва ўсіх сведкамі былі амапаўцы, якія казалі, што затрыманыя супраціўляліся міліцыянтам і актыўна ўдзельнічалі ў нелегальным мітынгу. На ўдакладняючыя пытанні яны не адказвалі. Хадайніцтва праглядзець камеры назірання з плошчы Якуба Коласа задаволенае не было. Аштрафавалі раварыста ў выніку на 32 базавыя велічыні (Br 864)

«Беззаконне суцэльнае. Усе факты кажуць, што ты не вінаваты – і проста як друкарскі станок: пратакол – вінаваты – наступны», – падсумаваў Анісковіч.

Падчас ланцугоў салідарнасці па ўсёй Беларусі затрымалі больш за 360 чалавек

Агулам, паводле «Вясны», 19 – 21 чэрвеня ў Беларусі затрымалі каля 360 чалавек.

Opublikowany przez Чай з малинавым варэннем Wtorek, 23 czerwca 2020

МГ belsat.eu

Hавiны