Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе адзначае, што працягваюцца выпадкі паступлення ў Расею з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў ЕАЭС, паведамляецца на сайце ведамства.
У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд уводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі, што прадукуецца шэрагам беларускіх прадпрыемстваў. У спісе малочныя прадпрыемствы, мясакамбінаты, мясакансервавыя, камбікормавыя заводы, птушкафабрыкі і рыбгас.
Рассельгаснагляд папярэджвае, што ў выпадку працягу выяўлення прадукцыі, якая не адпавядае ветэрынарна-санітарным нормам і патрабаванням ЕАЭС, будзе разгледжана пытанне аб магчымым абмежаванні паставак у Расейскую Федэрацыю прадукцыі прадпрыемстваў.
СК belsat.eu