«Рассельгаснагляд» скасаваў забарону на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з 16 жніўня 2019 года скасоўвае абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляецца на сайце «Рассельгаснагляду».

Расейскі бок скасаваў абмежаванні для ялавічыны з ААТ «Барысаўскі мясакамбінат №1», малочный прадуктаў з ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» і часткі прадукцыі мясаперапрацоўчае прадпрыемства ТАА «Акдимол».

«Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследаванняў, прынятых мераў для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, а таксама з улікам гарантыяў Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь», – падкрэслілі ў «Рассельгаснаглядзе».

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі праз Беларусь турэцкіх яблыкаў

ІІ belsat.eu

Hавiны