Рассельгаснагляд пагражае Беларусі новымі забаронамі

Рассельгаснагляд не збіраецца ініцыяваць зняцце забароны на пастаўкі яблыкаў і груш з Беларусі. Больш за тое, ведамства нават не выключае ўвядзення новых абмежаванняў. Пра гэта 29 траўня заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт, паведамляе ТАСС.

Мытнікі выкрылі лясныя сцежкі, па якіх польскія яблыкі едуць з Беларусі ў Расею

«Нам кажуць, што гэта ўсё іх [гародніна і садавіна беларускай. – Заўв. Belsat.eu] вытворчасці. Але калі мы раней ездзілі правяраць, мы бачылі зусім іншае», – сказаў ён.

Паводле яго, магчымыя новыя забароны на пастаўкі гародніны і садавіны з Беларусі будуць «залежыць ад таго, як пойдзе».

«Мы ж аналізуем прадукцыю, якая прыходзіць да нас. І калі будуць нетрадыцыйныя віды, то будуць меры», – заявіў Сяргей Данкверт.

«Рассельгаснагляд» зноў вінаваціць Беларусь: яблыкі правозяць пад прыкрыццём бульбы

Нагадаем, што Расея пагражае татальнай забаронай рээкспарту садавіны і гародніны з Беларусі. Рассельгаснагляд адзначае, што не атрымлівае дакладнай інфармацыі аб аб’ёмах імпарту і аб’ёмах тавараў, якія прайшлі праз працэдуру размытнення ў нашай краіне. Гэта вядзе да фальсіфікацыі сапраўднай краіны паходжання тавараў.

МГ belsat.eu

Hавiны