«Рассельгаснагляд» не пусціў у Расею 2 тоны беларускай салаты


Рассельгаснагляд.
Фота: Д.Абрамаў, milklife.ru

Упраўленне «Рассельгаснагляду» ў Бранскай і Смаленскай вобласцях забараніла ўвоз дзвюх партыяў беларускіх свежых салатаў агульнай вагой больш за 2 тоны.

Як паведамілі ва ўпраўленні, машыны з падкаранціннай прадукцыяй затрымалі працаўнікі Смаленскай мытні, якія і перадалі іх «Рассельгаснагляду».

Hавiны
Расея ўзмоцніць кантроль за прадуктамі з Берасцейшчыны
2019.08.21 20:56

Інспектары ведамства выявілі, што салаты былі ўвезены ў Расею з Беларусь без неабходных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх фітасанітарную бяспеку.

Вінаватыя асобы аштрафаваныя, а грузы вернутыя ў Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў