«Рассельгаснагляд» абвінаваціў Беларусь у ашуканстве


«Рассельгаснагляд» даў дадатковы каментар адносна абмежавання паставак у Расею яблыкаў і груш з Беларусі. У ведамстве адзначылі: зрабілі гэта таму, што садавіна і гародніна паступаюць з Беларусі «з выкарыстаннем ашуканскіх схемаў у абыход фітасанітарных кантрольных пастоў», без дакументаў і маркіроўкі, але пакункамі і складамі падобныя да беларускай прадукцыі.

Hавiны
Расея забараніла завозіць яблыкі і грушы з Беларусі
2019.04.10 13:49

У Рассельгаснаглядзе падкрэслілі, што з 2018 года сістэматычна выяўлялі пастаўкі санкцыйнай прадукцыі пад выглядам беларускай у суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў Беларусі. Ведамства прасіла сваіх беларускіх калег узмацніць кантроль фітасанітарнай сертыфікацыі прадукцыі, што пастаўляецца ў РФ, а таксама паведамляла пра неабходнасць расследаваць кожны факт паставак санкцыйнай прадукцыі з несапраўднымі звесткамі пра краіну паходжання.

«У Рассельгаснагляду ёсць усе падставы меркаваць, што Рэспубліка Беларусь сертыфікуе санкцыйную прадукцыю пад выглядам беларускай», – падкрэслілі ў ведамстве.

Hавiны
Лукашэнка параўнаў дзеянні Расеі на рынку з санкцыямі для Беларусі. Крэмль назваў гэта «эмацыйнай рэплікай»
2019.04.11 13:44

З прычыны адсутнасці актуальнай інфармацыі пра беларускія прадпрыемствы – вытворцы, аб’ёмы вытворчасці і захоўвання, а таксама той факт, што прадукцыя, якая пастаўляецца з Беларусі падобная да санкцыйнай, Рассельгаснагляд з 12 красавіка часова абмежаваў пастаўкі яблыкаў і груш з Беларусі да ўрэгулявання гэтай сітуацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў