«Рассельгаснагляд» абмежаваў увоз малочнай прадукцыі з філіялу «Danone» у Беларусі

Часовыя абмежаванні ведамства ўвяло з 17 сакавіка.

З дакументаў вынікае, што забарона дзейнічае на ўвоз малочнай і замяшчальнай малако прадукцыі з беларускага філіялу «Danone» – «Данон Пружаны».

«Данон Пружаны» вырабляе ультрапастэрызаванае малако «Простоквашино» і «Князь Вежич», пастэрызаванае малако «Простоквашино» і малочныя кактэйлі «Смешарики», «Растишка», «Даниссимо».

Такое рашэнне прынялі ў Расеі па выніках інспекцыі прадпрыемства, якая праводзілася з 27 лютага да 2 сакавіка 2019 года.

Згодна з інфармацыяй на сайце кампаніі, на прадпрыемстве «Данон Пружаны» перапрацоўваюць да 350 т малака ў содні.

У сасісках з Гарадзенскага мясакамбінату знайшлі вірус Афрыканскай чумы свіней

Некаторыя эксперты кажуць, што рээкспарт беларускімі прадпрыемствамі санкцыйнай прадукцыі можа быць сапраўднаю прычынай абмежаванняў.

Мядзведзеў даказваў Румасу, што «санкцыйка» у Расею ідзе з Беларусі

Менавіта на расейскі рынак прыпадае больш за 90 % беларускага сельскагаспадарчага экспарту.

Hавiны