Распрацоўнік з Берасця зрабіў прыкладанне за тры дні і зарабляе на ім $ 500 штомесяц


Юрый Рэвоцюк – праграміст з Берасця. Тры гады таму ён пачаў выстаўляць свае праекты на «CodeCanyon», мікрастоку кампаніі «Envato», якая прадае прадукты IT-фрылансераў, музыкантаў ды графікаў.

Берасцейскі праграміст стварыў прыкладанне «Bear Site Visitor» – генератар трафіку. Прыкладанне павышае пазіцыі сайтаў у пашукавіках, генеруючы штучны трафік набліжаны да рэальнага.

«Bear Site Visitor» фактычна падманвае пашуковыя сістэмы, тлумачыць праграміст. «Кампаніі плацяць «Google» велізарныя грошы за рэкламу, і не факт, што яна працуе. Пашуковая сістэма дае магчымасць наведваць сайты, а мая праграма іх адкрывае і імітуе заходы», – кажа Юрый Рэвоцюк.

Берасцейскі праграміст зрабіў прыкладанне за тры дні. Яшчэ тыдзень патраціў на публікацыю свайго прадукту на «CodeCanyon», дзе прайшоў досыць сур’ёзную сістэму праверак якасці напісанага коду ды інтэрфейсу.

«Bear Site Visitor» Юрый прадае за $ 125. «Спачатку я зарабляў кожны месяц $ 1000. Але паступова, паколькі я не выпускаў абнаўленні, прыкладанне пачало апускацца ў рэйтынгу і продаж пачаў прасядаць. За апошнія 30 дзён, напрыклад, я зарабіў $ 618», – распавядае праграміст.

Цягам трох гадоў прадукты берасцейскага праграміста набылі 510 разоў.

Праграмы Юрыя. Скрыншот з codecanyon.net

ЮВ, belsat.eu, паводле dev.by

Стужка навінаў