Рашэнне аб старшыні Саюзу палякаў: правапарушэнне нязначнае, ад адказнасці – вызваліць


Анджэліку Борыс вінавацілі ў арганізацыі кірмашу «Гарадзенскія Казюкі», які дагэтуль праводзіўся штогод і не выклікаў у мясцовых уладаў і міліцыі ніякіх пытанняў.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

«Белсат» вёў онлайн-рэпартаж з залі суда.

У выніку суд пастанавіў: вызваліць Анджэліку Борыс ад адміністратыўнай адказнасці. Справу ў яе дачыненні закрылі праз нязначнасць правапарушэння.

«Хачу сардэчна падзякаваць усім за прысутнасць. Мы баранілі і будзем бараніць нашыя традыцыі, нашую веру, нашую мову і нашую культуру. Я хачу моцна падзякаваць усім, хто з далёкіх і блізкіх месцаў, у каго сёння праца, прыехаў сюды, каб абараніць польскую справу. Моцна, сардэчна дзякую за салідарнасць (…). Я таксама хацела б падзякаваць беларусам, якія тут сёння былі, з беларускай апазіцыі, усім журналістам, якія, не глядзячы ні на што, прыйшлі выказаць салідарнасць з Саюзам палякаў і былі з намі разам у абароне польскіх традыцыяў. Гэта палітычны працэс. Палітычныя працэсы могуць як паўставаць, так і знікаць. Але гэта не вызначае, што Саюз палякаў не будзе бараніць [свае каштоўнасці. – belsat.eu]. Мы будзем бараніць свае каштоўнасці, не зважаючы на што – ці будуць нас караць, ці будуць нас саджаць (…), – звярнулася Анджэліка Борыс да ўсіх, хто прыйшоў яе падтрымаць на судзе.

Паседжанне распачалося а 10-й гадзіне ў судзе Ленiнскага раёну ў Горадні. Суддзя – Алена Пятрова. Падтрымаць старшыню СПБ прыйшлі каля сотні чалавек, у тым лiку Аляксандр Мiлiнкевiч, кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2006-га году. Месца ў судзе ўсім не хапіла.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

У якасці сведкаў выступілі мiлiцыянты.

Дзяніс Куль, малодшы інспектар аховы, адзначыў, што 3 сакавіка на вул. Будзёнага адбываліся «Кiзiкi або Казiкi, было шмат людзей, стаялі намёты i людзі спявалі песні».

Другога мiлiцыянта адвакат Вiталь Пракопiк спытаў: чаму той палiчыў, што гэта масавае мерапрыемства, а не незаконны гандаль? Мiлiцыянт адказаў: таму што людзі прыязджалі на аўтобусах.

Трэцi сведка Аляксей Вайцешка засведчыў, што ў той дзень адбывалася афіцыйнае мерапрыемства «Казюкi» на Савецкай плошчы, аднак Анджэлiка Борыс у iм афіцыйна не ўдзельнічала.

Дырэктар ТАА «Форт» (фірма, якая займаецца арэндай) распавёў, што 19 сакавіка, супрацоўнiкi мiлiцыi запатрабавалі запісы відэакамер. Таксама ён адзначыў, што пляцоўка каля офісаў на вул. Будзёнага свабодная і там няма перашкод для таго, каб збiралiся людзі.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Адвакат адзначыў, што пратакол складзены з парушэннямі. Мiлiцыянты, якія заводзiлi справу, далучылі ў якасці доказаў скрыншоты з інтэрнэту, не ўказаўшы спасылкі на сайты, з якіх яны былі зроблены – хоць і называлі самі сайты, напрыклад hrodna.life i сайт Польскага радыё. Пры гэтым ніводны мiлiцыянт, як высветлілася, польскай мовай не валодае.

Людзей, якiя прыехалі падтрымаць старшыню СПБ, было вельмі шмат. У фае падчас перапынкаў знаходзілася каля 150 чалавек. На вуліцы ўсіх, хто прыйшоў на суд, міліцыянты здымалі на камеру.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

«Дакументацыя [складзеная. – Belsat.eu] з памылкамі. У нармальнай краіне такога працэсу не было б. Але маем, што маем. Калі б мы былі нязначнай арганізацыяй, нас бы проста не заўважылі. 20 гадоў »Казюкі« не перашкаджалі нікому», – адзначыла Анджэліка Борыс падчас перапынку.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Падтрымаць старшыню Саюзу Палякаў прыехалі людзі з Ліды, Смаргоні, Шчучыну, Новага Двару, Ваўкавыску і інш.

«Саюз палякаў кіруецца ўставам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і займаецца развіццём польскага языка, культуры 31 год. Займаецца і будзе займацца. Гэты працэс я лічу палітызаваным (…). Гэты працэс – удар па польскай меншасці, па ейнай культуры, традыцыям. Таму тое, што тычацца гэтай трагікамедыі – я займаюць культурай і буду займацца ёю і надалей. Хаціце – судзіце, хаціце – саджайце, што хаціце сёння рабіце (…)», – сказала Анджэліка Борыс у сваім апошнім слове.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu
Аляксандр Мілінкевіч. Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Прысуд суддзя дазволіла слухаць стоячы, таму на агалошванне выраку ў залю зайшло значна больш людзей, чым было месцаў для сядзення.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu
Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

 

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

 

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: belsat.eu

Напрыканцы, ужо калі паседжанне было скончанае, старшыня Саюзу палякаў запрасіла ўсіх праспяваць «Роту» – польскую патрыятычную песню.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu
Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu
Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: belsat.eu

Нагадаем, на сёлетняе свята рамеснікаў 3 сакавіка ў Горадню з’ехаліся палякі з усёй Беларусі. Імпрэзу яны ладзілі не на Савецкай плошчы, дзе праводзілася гарадское свята, а ў маленькім дворыку па вул. Будзёнага 48а, дзе месціцца офіс непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу Палякаў. На «Казюкі», арганізаваныя СПБ, прыйшоў, між іншым, і генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк.

Суд над Анджэлікай Борыс.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

У якасці доказаў, што менавіта Анджэліка Борыс зʼяўляецца арганізатарам свята, супрацоўнікі міліцыі паказалі старшыні Саюзу Палякаў артыкул, апублікаваны на інтэрнэт-старонцы Znadniemna.pl. Пры гэтым асобы, якія вялі праслухоўванне ў офісе СПБ, настойвалі на допыце паза міліцэйскім участкам і не паінфармавалі, што падчас праслухоўвання Анджэліка Борыс мела права на адваката.

Анджэліку Борыс судзяць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў, якія тычацца арганізацыі і правядзення масавых праектаў). Апошні раз супраць яе вялася падобная адміністрацыйная справа ў 2008 годзе за арганізацыю канцэрту гурта «Лёмбард».

Hавiны
Міліцыя цягне кіраўчніку Саюзу палякаў у суд. У судзе пра гэта нічога не ведаюць
2019.03.28 15:55

ПВ фота Васіль Малчанаў/belsat.eu

Стужка навінаў