Расею на «Еўрабачанні-2020» прадставіць «Little Big»


Рэйв-гурт «Little Big» прадставіць Расею на музычным конкурсе «Еўрабачанне-2020». Пра гэта паведаміў «Першы канал» расейскага тэлебачання.

Гурт «Little Big» узнік у 2013 годзе ў Санкт-Пецярбурзе. Яго ўдзельнікі – Ілля Прусікін, Соф’я Таюрская, Антон Лісаў і Сяргей Макараў. «Little Big» стаў вядомы дзякуючы неадназначнасці і крэатыўным кліпам. Гэтак кліп «Skibidi» набраў на канале YouTube 23 мільёны праглядаў за тыдзень.

Гурт абяцае, што ўжо ў бліжэйшыя дні адбудзецца прэмʼера расейскай песні для «Еўрабачання-2020».

Міжнародны музычны конкурс «Еўрабачанне-2020» адбудзецца з 12 па 16 траўня ў нідэрландскім горадзе Ратэрдаме.

Ад Беларусі на «Еўрабачанне-2020» паедзе праект «VAL»

Hавiны
Ад Беларусі на «Еўрабачанне-2020» паедзе праект «VAL»
2020.02.29 12:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў