Расея за два гады знішчыла больш за 17 тысяч тонаў санкцыйнай ежы, якая ішла ў асноўным праз Беларусь


У Расеі з 6 жніўня 2015 года знішчана каля 17 тысяч тон прадукцыі з краінаў, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга. У асноўным гэтыя прадукты ішлі праз беларускую мяжу.

Больш за ўсё знішчана прадукцыі расліннага паходжання – 16,4 тысячы тон. Прадукцыі жывёлагадоўлі утылізавана каля 500 тон, паведамляе «Інтэрфакс».

Усяго за два гады дзеяння гэтай меры было затрымана 17, 135 тысячы тон санкцыйных прадукцыі: 16.524 тысячы тон расліннай і 611 тон жывёлагадоўчай прадукцыі.

Як паведаміла «Інтэрфаксу» у Рассельгаснаглядзе, найбольш актыўна праца па выяўленні санкцыйных прадукцыі вядуць тэрытарыяльныя ўпраўлення па Бранскай і Смаленскай абласцях, па Цвярской і Пскоўскай абласцях, якія знаходзяцца на адміністрацыйнай мяжы з Беларуссю, «праз якую робяцца асноўныя спробы кантрабанды забароненай прадукцыі».

Знішчэнне кантрабанднай прадукцыі ідзе ў адпаведнасці з указам Уладзіміра Пуціна «Аб асобных спецыяльных эканамічных мерах, якія ўжываюцца ў мэтах забеспячэння бяспекі РФ» (29 ліпеня 2015 года).

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў