Расея з 30 сакавіка цалкам закрывае межы, у тым ліку з Беларуссю


Надпіс з заклікам заставацца дома ў Казані.
Фота: Vladimir Gerdo / TASS / Forum

Расея часова спыняе рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску на сваіх межах. Адпаведная пастанова ўраду РФ уступіць у сілу з 30 сакавіка.

З 30 сакавіка перасякаць мяжу Расеі змогуць толькі дыпламаты і прадстаўнікі афіцыйных дэлегацыяў, кіроўцы грузавога транспарту, жыхары Калінінградскай вобласці, жыхары самаабвешчаных ДНР і ЛНР з расейскімі пашпартамі, а таксама расейцы, якія выязджаюць з краіны ў сувязі са смерцю блізкага чалавека. Урад Расеі пастанавіў зачыніць у тым ліку і сухапутны ўчастак расейска-беларускай мяжы.

На які тэрмін уводзіцца абмежаванне, у пастанове не ўказваецца.

У Расеі, паводле афіцыйных падлікаў, 1264 інфікаваных на каронавірус асобаў, 49 з іх ачунялі і 7 памерлі.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на раніцу 27 сакавіка ў Беларусі былі інфікаваныя на каронавірус 94 чалавекі: 32 чалавекі ўжо выздаравелі, яшчэ 62 працягваюць лячэнне.

Абноўлена
У Расеі зафіксаваная першая смерць ад COVID-19 за межамі Масквы
2020.03.28 11:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў