Расея выплаціць Украіне $ 3 млрд у адпаведнасці з рашэннем Стакгольмскага арбітражу


Масква і Кіеў падпісалі пратакол дамоўленасцяў пра працяг транзіту газа праз тэрыторыю Украіны. Акрамя таго, бакі здолелі ўрэгуляваць узаемныя прэтэнзіі. Расея выплаціць Украіне 3 мільярды долараў ЗША, піша DW.com.

Дамова пра транзіт расейскага газа праз Украіну заключаная на пяць гадоў. Адпаведны кантракт будзе падпісаны да Новага года.

Акрамя дамоўленасцяў пра транзіт, бакі дамовіліся, што ў межах урэгулявання ўзаемных прэтэнзіяў Расея выплаціць Украіне 3 мільярды долараў ЗША. У сваю чаргу Украіна гатовая адмовіцца ад новай судовай позвы ў дачыненні да Расеі на суму ў 12 мільярдаў долараў у Стакгольмскі арбітраж.

Гэта пацвердзіў і Андрэй Ярмак, памочнік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Мы вяртаемся з вельмі добрымі навінамі, у нас будзе транзітны кантракт на выгадных для Украіны ўмовах. Дзякуючы гэтым дамоўленасцям Украіна атрымае 3 мільярды долараў згодна з рашэннем Стакгольмскага арбітражу», – цытуе словы Андрэя Ермака «Интерфакс».

Hавiны
Швейцарская кампанія прыпыніла будаўніцтва «Паўночнай плыні – 2»
2019.12.21 08:36

CK belsat.eu

Стужка навінаў