Сірыйскі марскі порт Тартус будзе перададзены ў арэнду Расеі на 49 гадоў для транспартна-эканамічнага выкарыстання.
«Мы вельмі добра прасунуліся ў гэтым пытанні і спадзяемся, што на працягу тыдня кантракт будзе падпісаны, і на 49 гадоў порт Тартус пяройдзе ў эксплуатацыю расейскага бізнесу», – заявіў віцэ-прэм’ер Юрый Барысаў па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Сірыі Башарам аль-Асадам.
Барысаў лічыць, што гэты крок дасць сурʼёзную дынаміку ўзаемным тавараабароце.
- Порт Тартус – адзін з двух асноўных партоў Сірыі на Міжземным моры. Яшчэ ў 1971 годзе там быў створаны пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння савецкага ваенна-марскога флоту. У 2017 годзе Масква і Дамаск дамовіліся пра пашырэнне тэрыторыі пункта матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння – новае пагадненне было заключана на 49 гадоў.
- Расейскія Ўзброеныя сілы ўдзельнічаюць у грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку рэжыму Башара аль-Асада. Ваенная аперацыя Расеі ў Сірыі распачалася восенню 2015 года.
ІІ belsat.eu, паводле Інтерфакс