Расея скасавала забарону на пастаўкі з Беларусі малака без упакоўкі. Але іншыя абмежаванні застаюцца


«Рассельгаснагляд» скасаваў татальную забарона на пастаўкі з Беларусі малочнай прадукцыі без упакоўкі, якая была ўведзеная 6 чэрвеня 2018 года. Пра гэта паведамляе interfax.ru са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Расейскі бок тлумачыў абмежаванні тым, што беларуская прадукцыя не заўсёды адпавядала ветэрынарным і санітарным нормам Расеі і ЕАЭС. Да таго ж былі выпадкі, што пад выглядам беларускай у РФ магла пастаўляцца прадукцыя з санкцыйных краін.

Як паведаміла журналістам прэс-сакратар «Рассельгаснагляду» Юлія Мэлана, іншыя абмежаванні, якія былі ўведзеныя «Рассельгаснаглядам» у дачыненні да 29 прадпрыемстваў Беларусі, захоўваюцца. У спісе застаюцца, у прыватнасці, ААТ «Мілкавіта», Слуцкі сыраробны камбінат, ААТ «Малочны свет», Рагачоўскі МКК, «Мазырскія малочныя прадукты», Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, дзяржпрадпрыемства «Малочны гасцінец» і іншыя.

Сектаральныя абмежаванні з боку «Рассельгаснагляду» ў Беларусі назвалі неадэкватнымі. Пытанне аб пастаўках малочнай прадукцыі было ўзнятае падчас пасяджэння міжурадавага савета ЕАЭС у Ерэване 30 красавіка. Па яго выніках прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас дамовіліся аб адмене сектаральных абмежаванняў у малочнай галіны ў дачыненні ўсіх беларускіх прадпрыемстваў. Узамен было прапанавана ўвесці абмежаванні для вытворцаў, якія не змаглі пацвердзіць забеспячэнне бяспекі прадукцыі.

Hавiны
«Рассельгаснагляд» уводзіць новыя абмежаванні супраць прадпрыемстваў з Беларусі
2019.04.09 10:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў