Расея саступіла трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу заражэння каронавірусам


У свеце, паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 8 ліпеня, выяўленыя 11 799 443 выпадкі заражэння каронавірусам.

На першым месцы стаяць ЗША – 2 993 760 выпадкі, на другім Бразілія – 1 668 589, а на трэці радок узнялася Індыя, якая абагнала Расею – 719 665.

Памерлі ад COVID-19 у свеце 543 558 чалавек, у тым ліку ў ЗША – 131 457, у Бразіліі – 66 741, у Вялікай Брытаніі – 44 476.

Hавiны
Лукашэнка пра каронавірус: «Мы з гэтай бядой справіліся»
2020.07.07 13:46

МГ belsat.eu

Стужка навінаў