Расея рыхтуе адказ на з'яўленне вайсковай базы ЗША ў Польшчы


Расея і Беларусь маюць чым адрэагаваць на размяшчэнне базы ЗША ў Польшчы, заявіў намеснік міністра замежных справаў РФ Аляксандр Грушко.

На думку намесніка міністра, Расея і Беларусь «валодаюць дастатковым патэнцыялам, ваенна-тэхнічнымі мерамі, якія дазволілі б пры любых паваротах, пры любых магчымых сцэнарах надзейна гарантаваць як інтарэсы абараназдольнасці, так і інтарэсы бяспекі», цытуе словы чыноўніка Інтэрфакс.

Пры гэтым, паводле словаў Грушко, адказ на размяшчэнне вайсковай базы ЗША ў Польшчы, будзе эфектыўны і не вельмі дарагі.

«Гэта будзе дэманстрацыяй таго, што тыя краіны, якія сёння заклікаюць на сваю тэрыторыю замежныя войскі, не толькі не ўмацоўваюць сваю бяспеку, але і падвяргаюць сябе падвышанай небяспецы», – дадаў Грушко.

Пры гэтым чыноўніка не ўдакладніў, якія ж будуць канкрэтныя захады Расеі і Беларусі, а парэкамендаваў звяртацца па гэтым пытанні да вайскоўцаў.

Hавiны
Амерыканская вайсковая база дакладна з’явіцца ў Польшчы
2018.10.05 08:22

СК, belsat.eu

Стужка навінаў