Расея не спяшаецца з выдзяленнем Менску чарговых крэдытаў

Урад Беларусі працягвае весці перамовы з урадам Расеі па праекце пагаднення аб выдзяленні крэдыту Беларусі ў памеры 600 мільёнаў долараў, але рашэнне наконт гэтага расейскім бок пакуль не прыняў. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Міністр удакладніў, што гаворка вядзецца пра сродкі на рэфінансаванне плацяжоў па запазычанасці РБ перад РФ у бягучым годзе, піша select.by.

Рашэнне аб выдзяленні крэдыту была дасягнута падчас сустрэчаў кіраўнікоў РБ і РФ летась. Больш за тое, як удакладніў міністр, сродкі ў аб’ёме 600 мільёнаў долараў ЗША прадугледжаны ў федэральным бюджэце РФ на 2019 год. Максім Ермаловіч адзначыў, што для выдзялення сродкаў патрабуецца толькі прыняцце канчатковага рашэння на ўзроўні ўраду РФ. Але, магчыма, ён не валодае ўсёй інфармацыяй, і адмашку на вылучэнне крэдыту пакуль не дае прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, спадзеючыся такім чынам дамагчыся якіх-небудзь саступак з боку Лукашэнкі падчас перамоваў.

Аналагічная праблема існуе і з вылучэннем апошняга траншу крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця ў памеры 200 мільёнаў долараў. Максім Ермаловіч адзначыў, што ёсць падставы разлічваць на станоўчае рашэнне Савета ЕФСР, і сродкі павінны паступіць у беларускі бюджэт да канца I кварталу бягучага году. Пасля гэтага тэрміну Беларусь можа не атрымаць грошы наагул, паколькі перыяд даступнасці сродкаў ЕФСР завершыцца 31 сакавіка сёлета.

Аднак і для прадстаўлення гэтага крэдыту, хутчэй за ўсё, патрабуецца, на самай справе, вуснае распараджэнне прэзідэнта Расеі. Але беларускія і расейскія чыноўнікі пра гэта не гавораць, бо ніякімі нарматыўнымі актамі падобнае рэгуляванне выдзялення крэдытаў не прадугледжваецца.

Беларускія золатавалютныя рэзервы выраслі нягледзячы на аплату крэдытаў

СК, belsat.eu

Hавiны