Расея не хоча даваць грошы Беларусі: налета не будзе кампенсацыі за «перамытненне» нафты


У наступным годзе Беларусь не атрымае з боку Расеі 423,6 мільёнаў долараў за «перамытненне» нафты. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра фінансаў краіны Юрый Селівестраў, піша interfax.

«Скарачаюцца паступленні ад вывазных мытаў на нафтапрадукты ў памеры 537 мільёнаў рублёў, а таксама паступленні ад так званага «перамытнення» на 951 мільёнаў рублёў», – распавёў Юрый Селіверстаў.

У выніку, паводле намесніка мінфіна, бюджэт краіны ў 2020 годзе недаатрымае амаль два мільярды беларускіх рублёў.

Hавiны
Расея сёлета дадаткова пералічыць Беларусі 410 мільёнаў долараў
2018.10.18 20:29

Масква і Менск яшчэ ў 2016 годзе дамовіліся пра пастаўку ў нашу краіну 24 мільёнаў тон нафты цягам году. Фактычна з гэтага аб’ёму пастаўляецца 18 мільёнаў тон сыравіны, за астатнія 6 мільёнаў тон нафты Расея пералічвае ў бюджэт Беларусі экспартныя мыты. Цягам мінулых гадоў Расея пералічвала ў бюджэт Беларусі больш за 400 мільёнаў долараў. У 2020 годзе гэтыя сродкі ў краіну не паступяць.

У тлумачальнай запісцы да праекту бюджэту Беларусі адзначаецца, што пералічэння не будзе ў сувязі са «спыненнем тэрміну дзеяння дамоўленасцяў з Расейскай Федэрацыяй у нафтагазавай сферы».

СК belsat.eu

Стужка навінаў