Расея накіравала ў Сірыю сотні вайсковых паліцэйскіх


Каля 300 вайскоўцаў падраздзялення вайсковай паліцыі накіравала ў Сірыю Расея. Адмысловае падраздзяленне базавалася ў Чачэніі, піша DW.com

Вайскоўцы з Расеі будуць патруляваць гарады на сірыйска-турэцкім памежжы. Акрамя таго паліцыянты зоймуцца дапамогай у справе адводу курдскіх вайскоўцаў з памежжа.

Сірыйскія курды самастойна пагадзіліся добраахвотна адыйсці на 30 кіламетраў ад сірыйска-турэцкай мяжы. На пачатку кастрычніка, пасля таго, як ЗША абвесцілі вывад сваіх войскаў, Турцыя заявіла, што распачынае вайсковую аперацыю, з мэтай адцясніць курдаў з памежжа. Гэты крок Анкары раскрытыкавалі краіны Захаду. ЗША нават абвесціла ўвядзенне санкцыяў супраць Турцыі. У выніку прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Сочы абвесціў, што прыпыняе аперацыю.

Hавiны
Курды трымаюцца да канца. Эрдаган кідае Турцыю ў абдымкі Масквы
2019.10.12 22:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў