Расея на другім у свеце месцы па колькасці хворых на COVID-19


За мінулы дзень у краіне было выяўлена амаль 11 тысячаў новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

Расея абагнала Іспанію па колькасці хворых на каронавірус і заняла другое месца ў свеце. Зараз у краіне зафіксавана 232 243 выпадкаў COVID-19 у 83 рэгіёнах, перадае Аператыўны штаб па барацьбе з каронавірусам.

Найбольш вялікі прырост – у Маскве і Маскоўскай вобласці. За мінулыя содні ў Расеі памерла 107 чалавек ад каронавірусу. Усяго ў краіне налічваецца 2116 лятальных выпадкаў.

На 12 траўня ва ўсім свеце больш за 4 млн чалавек хварэюць на каронавірусную інфекцыю. Самая вялікая колькасць хворых – у ЗША (1 347 881 чалавек).

Hавiны
У ЗША ад каронавіруса памерлі больш за 80 тысяч чалавек
2020.05.12 07:30

Беларусь зараз знаходзіцца на 25 месцы ў свеце па агульнай колькасці хворых. Па звестках ад Мінздароўя на 11 траўня ў краіне было 23 906 хворых на каронавірус.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў