Расея можа страціць першае месца ў камандным заліку Алімпіяды ў Сочы


Чарговага расейскага прызёра Алімпійскіх гульняў у Сочы ў 2014 года могуць пазбавіць медаля. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле выдання, расейскага біятланіста Яўгенія Усцюгова прызналі вінаватым у парушэнні антыдопінгавых правілаў з 27 жніўня 2013 года. У выніку чаго ён будзе пазбаўлены золата сочынскай Алімпіяды, заваяванага ў складзе эстафетнай каманды.

Hавiны
WADA забараніла Расеі 4 гады ўдзельнічаць у Алімпіядах
2019.12.09 13:42

Калі спартовец не здолее аспрэчыць дыскваліфікацыю, Расея пазбавіцца ўжо трэцяга залатога медаля Алімпіяды-2014. Раней былі пазбаўленыя залатых медалёў бабслеісты Аляксандр Зубкоў і Аляксей Ваявода, якія перамаглі ў спаборніцтвах двоек, ды Аляксей Негадайла і Дзмітрый Трунянкоў, якія разам з імі заваявалі перамогу ў чацвёрках.

У выпадку пазбаўлення золата Усцюгова першае месца ў медальным заліку Алімпійскіх гульняў у Сочы зойме Нарвегія, якая заваявала 11 залатых, 5 сярэбраных і 10 бронзавых медалёў. Расейская зборная з 10 залатымі, 9 сярэбранымі і 9 бронзавымі ўзнагародамі апусціцца на трэці радок, саступіўшы таксама Канадзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў