Расея кампенсуе страты ад «бруднай нафты», але калі Беларусь абгрунтуе шкоду


Пасол Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў распавёў, што Расея чакае ад Беларусі пераканаўчых разлікаў нанесенай шкоды ад паставак «бруднай нафты». Толькі пасля гэтага магчымая кампенсацыя, піша interfax.

«Гэта павінны быць пераканаўчыя разлікі, якія падтрымліваюцца экспертнай супольнасцю і якія павінныя быць прынятыя расейскім бокам», – сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Амбасадар таксама падкрэсліў, што «дзяржбюджэт Расеі за шкоду гаспадарчых суб’ектаў нафтавай сферы адказнасці не нясе».

Афіцыйны Менск заяўляе, што, кошт сапсаванага «бруднай нафтай» абсталявання на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн. Акрамя таго, Беларусь настойвала і на кампенсаванні недаатрыманай выручкі ад транзіту і ўласнага экспарту. У выніку толькі праз 9-м месяцаў пасля інцыдэнту, Менск дамовіўся з Масквою «аб падыходах і методыцы кампенсацыі стратаў». Падрабязнасці дамовы не агучваюцца.

Hавiны
«Транснефть» не спяшаецца плаціць Беларусі за брудную нафту
2020.01.28 16:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў