Расея кампенсуе шкоду ад «бруднай нафты», але калі Беларусь абгрунтуе страты


Расея гатовая кампенсаваць Беларусі страты за «брудную нафту», але шкода павінна быць пацверджана дакументальна, заявіў амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе interfax.

«Дамоўленасці ўсе адбыліся. У Маскве чакаюць пацверджаных дакументаў пра тую шкоду, якая была нанесеная», – сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Раней афіцыйны Менск адзначаў, што, кошт сапсаванага «бруднай нафтай» абсталявання на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн. Але акрамя таго, Беларусь настойвала і на кампенсаванні недаатрыманай выручкі ад транзіту і ўласнага экспарту. У выніку толькі праз 9-м месяцаў пасля інцыдэнту, Менск дамовіўся з Масквою «аб падыходах і методыцы кампенсацыі стратаў». Падрабязнасці дамовы не агучваюцца.

Hавiны
У адказ на павышэнне тарыфаў на транзіт нафты праз Беларусь, Расеі зменшыць аб’ёмы перапампоўвання
2020.01.17 21:54

belsat.eu

Стужка навінаў