Расея агучыць суму шкоды ад забруджвання нафты ў «Дружбе» праз месяц


Агульная ацэнка шкоды ад забруджвання нафты ў нафтаправодзе «Дружба» зойме каля месяца, паведаміў кіраўнік Мінэнерга Расеі Аляксандр Новак. Словы міністра цытуе interfax.

«Я думаю, на працягу месяца будзе», – сказаў Аляксандр Новак, адказваючы на ​​пытанне, калі будзе гатовая фінальная ацэнка.

Раней Менск заяўляў пра намер спагнаць з РФ шкоду за пастаўку няякаснай нафты, вымушанае спыненне экспарту нафтапрадуктаў, пашкоджанне абсталявання НПЗ і нафтаправодаў.

Аляксандр Лукашэнка ацаніў шкоду беларускага боку ад пастаўкі бруднай нафты з РФ у «сотні мільёнаў долараў». У сваю чаргу НПЗ «Нафтан» паведаміў пра пачатак прэтэнзійнай працы ў дачыненні да расейскіх пастаўнікоў нафты.

Паводле расейскіх СМІ Аляксандр Новак лічыць, што агульная шкода ад забруджвання нафты ў трубаправоднай сістэме «Дружба» можа быць менш нават за 100 мільёнаў долараў.

Hавiны
«Нафтан» перажывае складанасці ў працы праз недахоп нафты
2019.05.14 18:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў