Расея адтэрмінавала выплаты па крэдыту за будаўніцтва Астравецкай АЭС


Выплочваць запазычанасць Беларусь можа пачаць ажно ад 1 красавіка 2023 года.

Урад Расеі адтэрмінаваў час выплаты крэдыту за будаўніцтва Астравецкай АЭС. Інфармацыя аб гэтым з’явілася на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Белаэс
БелАЭС у Астраўцы.
Фота: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Згодна з дакументам Беларусь можа:

  • падоўжыць перыяд выкарыстання крэдыту да канца 2022 году
  • працэнтная стаўка будзе не «мяшанай», а фіксаванай – 3,3%
  • дата пачатку выплаты крэдыту пераносіцца на 1 красавіка 2023 года, замест 2021
  • на пратэрмінаваную запазычанасць будуць налічвацца працэнты па стаўцы 3,3% гадавых плюс маржа ў 2%

Дакумент быў падрыхтаваны Міністэрствам фінансаў і ўзгоднены з расейскім МЗС, Міністэрствам эканомікі і развіцця, а таксама з кампаніяй «Росатом», якая і будуе станцыю.

Расея выдзеліла Беларусі $ 10 млрд крэдыту, большасць якога пайшла на будаўніцтва АЭС.

Запуск першага энергаблоку беларускай АЭС плануецца ў ліпені 2020 году.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў