Расея абскардзіла рашэнне Высокага суда Лондану адносна «доўгу Януковіча»

Кампанія The Law Debenture Trust, якая прадстаўляе інтарэсы Расеі па справе доўгу Украіны накіравала ў Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі апеляцыю на рашэнне Апеляцыйнага суда Брытаніі.

Расея не пагадзілася з тым, што яшчэ 14 верасня суд Лондану задаволіў апеляцыю Украіны ў справе доўгу на тры мільярды долараў перад Расеяй. Менавіта на такую суму ў 2013 годзе Масква выкупіла ўкраінскія еўрабонды. Да канца 2015 года Кіеў спраўна аплочваў запазычанасць, аднак затым дапусціў дэфолт па гэтых аблігацыях.

У адказ расейскі Мінфін звярнуўся ў Высокі суд Лондану з пазовам і ў сакавіку 2017 году выйграў суд. Украіна абавязвалася выплаціць Расеі намінальны кошт аблігацый – тры мільярды долараў, суму няздзейсненай купоннай аплаты на 75 мільёнаў долараў, а таксама штрафныя працэнты. Кожны дзень пратэрміноўкі каштуе Кіеву 673 тысячы долараў. Але Украіна абскардзіла гэтае рашэнне ў Апеляцыйным судзе. Гэтым разам суд прыняў бок Кіева, палічыўшы, што выпуск еўрааблігацыяў адбываўся пад ціскам расейскага боку. Гэта дало магчымасць Кіеву адтэрмінаваць спагнанне доўгу на карысць РФ.

СК, belsat.eu

Hавiны