Расейцы спрабавалі незаконна ўвезці ў Беларусь 30 тонаў семак

Семкі ў адной з дзвюх фураў, якія гомельскія мытнікі затрымалі на мяжы з Расеяй. Фота – gomel.customs.gov.by

30 лістапада гомельскія мытнікі затрымалі 30 тонаў насення сланечніку на агульную суму Br 20 тысячаў. Груз уязджаў у нашую краіну без неабходных суправаджальных дакументаў на дзвюх грузавіках з расейскімі рэгістрацыйнымі знакамі, падае старонка Гомелькай мытні.

Мытня распачала адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 4 артыкулу 12.17 КаАП.

Прычэп другой фуры з грузам насення сланечніка, які гомельскія мытнікі затрымалі на мяжы з Расеяй. Фота – gomel.customs.gov.by

Санкцыя артыкулу прадугледжвае для юрыдычнай асобы накладанне штрафу ў памеры да паловы кошту прадмету адміністрацыйнага правапарушэння.

ДД belsat.eu

Hавiны