Расейцы малююць Пуціна

У конкурсе «Арт-поспех» самы папулярны матыў – постаць расейскага прэзідэнта.

У Расеі з’явілася пляцоўка, на якой могуць прабіцца таленавітыя мастакі з усёй краіны – штогадовы Усерасейскі творчы конкурс «Я – патрыёт Расеі». Дэдлайну няма: дастаткова падаць твор аднойчы – і ён будзе ўдзельнічаць у конкурсе мноства разоў, у 30 розных намінацыях – напрыклад, «Я памятаю, я ганаруся», «Хлеб – усяму галава» або «Вышэй нас толькі зоры».

«Мастакі атрымалі годныя стымулы для новых плённых здзяйсненняў на карысць вялкай Расеі», – падаюць арганізатары, сярод якіх чатыры структуры: выдавецкі дом «Патрыёт» (спецыялізуецца ў ваеннай літаратуры), фонд «Выбітныя палкаводцы і флатаводцы», Цэнтр конкурсаў «Арт-поспех» ды Нацыянальная партрэтная галерэя.

«Лепшыя творы могуць быць рэкамендаваныя для перадачы ў музеі і сталыя выставы Расеі. Творы пераможцаў могуць стаць падставаю для выпуску паліграфічнай прадукцыі патрыятычнай тэматыкі профільных міністэрстваў і службаў», – пішуць арганізатары.

Каб трапіць у густы сілавікоў, арганізатары падабралі адмысловае журы з 9 асобаў, сярод якіх толькі адзін мастак – Мікалай Караткоў. Сярод пазасталых васьмі – чалец прэзідыума Федэрацыі бокса Барыс Лагуцін, дарадца спецпрадстаўніка Прэзідэнта Расеі па міжнароднай супрацы ў Арктыцы ды Антарктыцы Уладзімір Лізун ды першы намеснік старшыні Маскоўскага камітэту ветэранаў вайны Віктар Закідкін.

Ганаровы старшыня аргкамітэту конкурсу – маршал Савецкага Саюза Дзмітры Язаў, ганаровы старшыня Савету конкурсуАляксей Сухараў, былы генпракурор СССР.

Праз іх пільнае вока прайшлі ды былі адабраныя да ўдзелу ў бестэрміновым конкурсе 1081 праца (паводле стану на 27 красавіка).[/vc_column_text]

Валер Тарасенка, «Сімвал. Разбуральны ўплыў Амерыкі на мір паміж Усходам ды Захадам», 2015 (папера, лінер, фаташоп)

Адным з найбольш папулярных герояў у творчасці ўдзельнікаў «Арт-поспеху» – расейскі прэзідэнт.

Уладзімір Пуцін са спартоўцамі ў Сочы або з парасонам у анексаваным Крыме.

Наталля Рэзанава, «У. У. Пуцін. Лідары», 2014 (палатно, акрыл)
Альберт Расцяпін, «Уладзімір на ўзбярэжжы Крыма» (палатно, алей)

Або па-свойску – у «кашульцы-алкагалічцы».

Вольга Поспехава, «Я патрыёт Расеі», 2016 (папера, туш, акрыл)

Пуціна малююць нават ротам. Праз фізічны стан мастачка Наталля Жыжылева трымае пэндзаль вуснамі.

Наталля Жыжылева

«Гэта мая доўгачаканая перамога, перадусім над сабой! Гэта доказ маёй невыпадковасці ў свеце тым людзям, які не разумелі ды не прымалі мяне. Я вельмі ўдзячная маёй матулі за цярплівасць, бо не лёгка даказаць людзям, што яе дачка – таксама чалавек», – піша Наталля.

Наталля Жыжылева, «Партрэт Прэзідэнта У. У. Пуціна», 2016 (кардон, алей)

«Вельмі жывы атрымаўся Уладзімір Уладзіміравіч. Вочы выразныя, ягоныя вочы», – каментуе малюнак на старонцы «Арт-поспеху» Святлана.

Пуцін – гэта не толькі расейскае сёння або заўтра, гэта яшчэ і ўчора. Тут ён – гусар.

Уладзімір Вахрушаў, «Усё будзе добра», 2014 (палатно, акрыл)

«Міхалыч» пытае, чаму Пуцін так дзіўна апрануты, а «Іван» кажа, што расейскі прэзідэнт «дае свет у Крым, сімвалічна».

«Аўтарская праца, не плагіят», – тлумачыць Расцяпін.

Кацярына Цюціна-Зайкова, «Наперад крочачы ўпэўнена», 2012 (палатно, алей)

Але не кожны Пуцін даспадобы спецыялістам па Арктыцы ды Антарктыцы. Праца Антона Ткачова ў конкурс не прайшла.

Антон Ткачоў, «Партрэт прэзідэнта Пуціна», 2015 (палатно, алей)
ДД, belsat.eu

Hавiны