Расейскія спецслужбоўцы абвінавацілі сужэнцаў з Калінінграду ў дзяржздрадзе за здымкі з уласнага вяселля

ФСБ Расеі абвінавачвае Антаніну Зіміну і Канстанціна Антонца ў раскрыцці асобы супрацоўніка спецслужбаў. Жыхароў Калінінграду падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Сутнасць справы ў тым, што чэкіст быў запрошаны на вяселле, фота і відэа з якой трапілі ў сеціва, піша «Коммерсант».

Антаніну Зіміну і яе мужа Канстанціна Антонца супрацоўнікі ФСБ арыштавалі ў ліпені 2018 года. Спецслужбоўцы не агучвалі абвінавачванняў, але, паводле інфармацыі журналістаў, мужа і жонку абвінавацілі ў тым, што відэа і фота з іх вяселля атрымалі спецслужбоўцы Латвіі, якія змаглі апазнаць на іх супрацоўніка ФСБ.

Расейскае выданне адзначае, што супрацоўнік ФСБ, які быў на фота з вяселля, займаецца контрвыведкай. У сваю чаргу родныя абвінавачаных кажуць, што Антаніна Зіміна вучылася з спецслужбоўцам ва ўніверсітэце. Зіміна і Антонец сваёй віны не прызнаюць.

Адказнасць паводле артыкулу дзяржаўная здрада, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе да 20 гадоў пазбаўлення волі.

У Крыме ФСБ затрымала жанчыну, якую падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны

СК belsat.eu

Hавiны