Расейскія эксперты спраўджваюць, ці беларускія яблыкі растуць у Беларусі

Збор яблык пад Туравам у 2018 годзе. Фота – Віктар Драчоў / ТАСС / Forum

Беларускі бок запрасіў расейскіх спецыялістаў ацаніць патэнцыял прадпрыемстваў па вырошчванні яблыкаў і азнаёміцца з сістэмай кантролю сертыфікацыі гэтай садавіны. Мэта – зняццё часовых санкцыяў на пастаўкі ў Расею беларускіх яблык.

Другі дзень запар эксперты Рассельгаснагляду наведваюць беларускія сады. Гэтымі днямі, як падае старонка службы, ацэньваюцца вытворчыя магутнасці фермерскіх гаспадарак на Берасцейшчыне, Віцебшчыне і Гарадзеншчыне.

Расейскія кантралёры прыехалі ў Беларусь па запрашэнні дырэктара Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і аховы раслінаў Аляксандра Піскуна.

12 красавіка Расея забараніла ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі. Масква абвінавачвае Менск у пастаўках санкцыйнай прадукцыі з Еўропы пад выглядам беларускай.

Мытнікі выкрылі лясныя сцежкі, па якіх польскія яблыкі едуць з Беларусі ў Расею

У траўні «Рассельгаснагляд» заяўляў, што не мае намеру здымаць гэтую забарону.

ДД belsat.eu

Hавiны