Расейскі журналіст Ілля Азар выйшаў на свабоду пасля 10 содняў арышту


Аб гэтым паведамляе выданне «Медуза».

Сёння 7 чэрвеня расейскі журналіст і муніцыпальны дэпутат Ілля Азар выйшаў на свабоду пасля 10 содняў адміністрацыйнага арышту.

Ілля Азар на свабодзе, фота: Георгій Малец

28 траўня суд прызнаў Азара вінаватым за адзіночны пікет у падтрыманне стваральніка пабліку «Амбудсмен паліцыі» Уладзіміра Варанцова.

Hавiны
У Маскве арыштавалі вядомага журналіста Іллю Азара
2020.05.28 15:37

Ілля Азар – адзін з найбольш вядомых расейскіх журналістаў-раследавальнікаў і грамадскіх актывістаў. Ён працаваў у выданнях «Медуза», Lenta.ru, зараз супрацоўнічае з тэлеканалам «Дожджь». Улетку 2019 года ён быў арганізатарам акцыяў пратэсту ў Маскве.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў