Расейскі Татарстан гатовы даць Беларусі нафтавае радовішча

12 снежня прэзідэнт Татарстану (суб’ект РФ) Рустам Мініханаў наведаў Менск з афіцыйным візітам і сустрэўся кіраўніком Беларусі. Пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам Мініханаў заявіў, што Беларусь можа атрымаць магчымасць здабываць нафту ў Татарстане.

«Памятаеце, Лукашэнка гэтымі днямі сказаў «не рыбу, а вуду ў рукі»? Фраза падыходзіць і да сённяшніх перамоваў прэзідэнта з кіраўніком Татарстану Рустамам Мініханавым. Татарстан нам – радовішча, а нафту – самі здабудзем. Ну, ці сумесна», – паведамляе дзяржаўны Telegram-канал «Пул Первого».



У 2016 годзе Аляксандр Лукашэнка ўжо прапаноўваў Татарстану супрацу ў нафтагазавай галіне.

Раманчук: Пры такой інтэграцыі Беларусь не будзе адрознівацца ад Татарстану

Цяпер у Татарстане наладжана вытворчасць беларускіх трактароў МТЗ і ліфтаў «Магілёўліфтмаш».

Нагадаем, што канцэрн «Белнафтахім» пацвердзіў падпісанне балансу паставак нафты з Расеі ў 2020 годзе ў аб’ёме 24 млн тонаў.

ЮВ belsat.eu

Hавiны