Расейскі супермаркет будзе прадаваць прадукты ў крэдыт


Сетка расейскіх супермаркетаў «Перекресток» запускае лічбавую карту растэрміноўкі, якая дазволіць «здзяйсняць пакупкі ў крэдыт з ільготным перыядам».

Пра гэта паведаміла Х5 Retail Group, у якую ўваходзіць сетка. Крэдыткі на прадукты абяцаюць афармляць «практычна імгненна» у кожным супермаркеце сеткі, пішуць «Ведомости». Але выдавацца яна будзе толькі пакупнікам з добрай крэдытнай гісторыяй. Для аплаты ў іншых крамах такая карта не прызначана.

У Х5 Retail Group сцвярджаюць, што гэта робіцца, бо «пры зніжэнні рэальных даходаў насельніцтва такі інструмент дазваляе палегчыць доступ спажыўцоў да грашовых сродкаў» і падтрымаць попыт на паўсядзённыя тавары.

На працягу апошніх пяці гадоў у Расеі зніжаюцца рэальныя даходы насельніцтва. Паводле апошніх статыстычных звестак Расстату, траціна расейскіх сем’яў не мае грошай на набыццё нават двух пар абутку.

КА belsat.eu

Стужка навінаў