Расейскі «Sputnik» у Эстоніі застаўся без журналістаў


Алена Чэрышава.
Фота: Sputnik / Вадим Анцупов

Інфармацыйны сайт «Sputnik» фактычна спыніў працу ў Эстоніі. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцы сталага прадстаўніцтва МІА «Россия сегодня» ў Эстонскай Рэспубліцы Алены Чэрышавай.

«З 1 студзеня нас пазбавілі магчымасці працаваць для вас. Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі паставіў кожнаму з нас ультыматум: або мы скасоўваем працоўныя дамовы з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам «Россия Сегодня» і больш не працуем у Sputnik Эстонія, або на нас завядуць крымінальныя справы», – адзначыла Чэрышава.

Hавiны
Кіраўніка «Sputnik-Молдова» затрымалі паводле справы аб крадзяжы $ 1 мільярда
2019.09.17 13:52

Паводле яе, з 1 студзеня працаўнікі рэдакцыі былі вымушаныя спыніць працоўныя стасункі са «Sputnik Эстония» і МІА «Россия Сегодня».

Кіраўніца прадстаўніцтва інфармацыйнага агенцтва адзначыла, што сайт працягне працу ў поўным аб’ёме, але «на тое, каб арганізаваць гэта такім чынам, каб не жыць пад пастаянным ціскам з боку ўладаў Эстоніі», спатрэбіцца некаторы час.

Hавiны
Суд у Літве заблакаваў расейскі прапагандысцкі сайт Sputnik
2019.07.12 20:02

МІА «Россия Сегодня» было створанае ў 2013 годзе ўказам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Яго ўзначальваюць вядомыя расейскія прапагандысты: генеральным дырэктарам з’яўляецца Дзмітрый Кісялёў, а галоўным рэдактарам – Маргарыта Сіманьян.

«Россия Сегодня» сярод іншага ўключае інфармацыйнае агенцтва РИА «Новости», навіновыя сайты «Sputnik», адзін з якіх дзейнічае і ў Беларусі. Выданні абвінавачваюць у наўпроставай прапагандзе расейскай палітыкі ды «расейскага свету», падтрыманні акупацыі Крыму ды сепаратысцкіх «ЛДНР» ва Украіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў