Расейскі Генштаб абвінаваціў ЗША ў намеры выкарыстаць новую вайсковую стратэгію – «Траянскі конь»


Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сілаў – першы намеснік міністра абароны РФ генерал арміі Валерый Герасімаў заявіў, што Пентагон прыступіў да распрацоўкі новай стратэгіі вядзення ваенных дзеянняў «Траянскі конь». Стратэгія нібыта прадугледжвае актыўнае выкарыстанне «пратэстнага патэнцыялу «пятай калоны».

«Пентагон прыступіў да распрацоўкі прынцыпова новай стратэгіі вядзення ваенных дзеянняў, якую ўжо ахрысцілі «Траянскі конь». Сутнасць яе заключаецца ў актыўным выкарыстанні пратэстнага патэнцыялу «пятай калоны» ў інтарэсах дэстабілізацыі абстаноўкі з адначасовым нанясеннем удараў высокадакладнай зброяй па найбольш важных аб’ектах», – сказаў ён.

Герасімаў заявіў, што Расея гатовая да барацьбы з падобнай стратэгіяй. Паводле яго, асновай адказу РФ зʼяўляецца «стратэгія актыўнай абароны», якая прадугледжвае правядзенне комплексу мер па прэвентыўнай нейтралізацыі пагрозаў бяспекі расейскай дзяржавы.

Як заявіў Герасімаў, ЗША і іх саюзнікі прапрацоўваюць баявыя дзеянні наступальнага характару, мэтай якіх з’яўляецца «ліквідацыя дзяржаўнасці няўгодных краін, падрыў суверэнітэту, змена законна абраных органаў дзяржаўнай улады».

ІІ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў