Прататып новага расейскага электрамабіля не даставілі на прэзентацыю ў Маскву. Распрацоўнікі сцвярджаюць, што інцыдэнт звязаны з «лагістычнымі праблемамі». Аднак СМІ паведамляюць, што кіраўніцтва праекту не заплаціла перавознікам, піша naked-science.ru
Прэзентацыя новага расейскага электрамабіля «Манарх» прайшла ў Маскве без самога аўта. Аўтары праекту патлумачылі, што нібыта «Манарх» не паспелі прывезці з Новасібірску. Але насамрэч высветлілася, што кіраўнік праекту, новасібірскі прадпрымальнік Аляксей Панамарэнка не заплаціў транспартнай кампаніі «КаргоАвиа Экспрэс» за перавоз электрамабіля.
Кошт «Манарха» ацэньваецца ў паўтары мільёны расейскіх рублёў (каля 24 тысячаў долараў ЗША). Аўтары праекту яшчэ летам паказалі, як вядзецца справа з стварэннем аўтамабіля. Але ў выніку сарванай прэзентацыі ўзнікаюць сумневы, што электрамабіль пабачыць свет.
СК belsat.eu