Расейскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў» пачаў удзельнічаць у баявых дзеяннях у Сірыі (відэа)


Крэйсер упершыню ў гісторыі расейскага ВМФ задзейнічаны ў баях і наносіць масіраваныя ўдары па заводам тэрарыстаў у правінцыях Ідліб і Хомс, заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

«Сёння з гэтага крэйсера пачалі працаваць нашы самалёты Су-33. Да гэтага мы вялі вельмі дбайную, грунтоўную разведку», – дадаў ён.

«Дапамагае» Кузняцову фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» з крылатымі ракетамі «Калібр» на борце.

Іранскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў арміі Башара Асада сцвярджаюць, што праўрадавыя сілы рыхтуюцца да штурму Алепо і вулічных баёў.


«Адмірал Кузняцоў» пабудавалі на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе ў 1982 годзе. Карабель можа несці звыш 50 лятальных апаратаў. У складзе яго ўзбраення – крылатыя супрацькарабельныя ракеты «Граніт», зенітны ракетны і ракетна-гарматны комплексы «Клінок» і «Каштан», аўтаматычная карабельная артылерыйская ўстаноўка, а таксама баявыя верталёты «Катран», самалёты Су-33 ды найноўшыя знішчальнікі МіГ-29КР і МіГ-29КУБР.

МіГі значна пашыраюць магчымасці расейскага авіяносца. Су-33 прызначаны для вядзення паветранага бою. МіГ-29КР можа наносіць удары па зямлі. Акрамя таго, яны могуць дазапраўляцца ў паветры, што пашырае радыус іх дзеяння.

14 лістапада стала вядома, што адзін з МіГаў пацярпеў крушэнне пры пасадцы на авіяносец. Таксама нядаўна «Адмірал Кузняцоў» гарэў.

ДР belsat.eu паводле interfax.ru, tass.ru

Стужка навінаў