Расейскі амбасадар наведаў Савет Міністраў Беларусі


Сяргей Румас, прэм’ер-міністр краіны, абмеркаваў з паслом Расеі ў Беларусі Міхаілам Бабічам актуальныя пытанні беларуска-расейскіх узаемінаў. Сустрэча прысвячалася падрыхтоўцы да будучага паседжання Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое плануецца правесці ў снежні ў Берасці, а таксама гаварылася пра падрыхтоўку да пасяджэння групы высокага ўзроўню саюзнага Саўміна, што адбудзецца 14 лістапада.

Паводле прэсавай службы Саўміну агучваецца, што абʼём таваразвароту Беларусі і Расеі цягам студзеня-верасня сёлета склаў 26,3 мільярдаў долараў. Нягледзячы на істотнае скарачэнне, Расея надалей застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.

Гэта не першая сустрэча Румаса і Бабіча за апошні час. Нядаўна яны сустракаліся, каб абмеркаваць бягучы стан расейска-беларускіх стасункаў і вызначыцца з планамі па рэалізацыі дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў у Сочы дамоўленасцяў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў